Logo Polskiego Radia
Print

Азербайджан гатовы абараняць Беларусь на міжнароднай арэне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2016 16:37
Аб гэтым прэзыдэнт Ільхам Аліеў заявіў падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Азербайджан гатовы абараняць Беларусь ад неабгрунтаваных нападкаў у міжнародных арганізацыях. Аб гэтым прэзыдэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў час візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Ільхам Аліеў адзначыў, што Беларусь і Азербайджан актыўна падтрымліваюць адно аднаго на міжнароднай арэне. Асабліва каштоўна, падкрэсьліў ён, калі краіны падтрымліваюць адна адну або выказваюцца ў тых арганізацыях, у якіх не зьяўляюцца членамі.

„Мы ведаем, калі ў рамках гэтых структур будуць спробы неабгрунтаваных нападкаў на нашы краіны, мы заўсёды выкажам прынцыповую пазыцыю. Мы даражым гэтым узроўнем супрацоўніцтва”, - заявіў кіраўнік дзяржавы.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт