Logo Polskiego Radia
Print

Улады дазволілі правесьці ў Менску «Народны альбом»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2016 12:11
Канцэрт пройдзе з удзелам Лявона Вольскага й Зьміцера Вайцюшкевіча.
фота: Белсат

24 лютага 2017 года ў «Прайм-холе» ў Менску мае прайсьці канцэрт культавага праекта 1990-х «Народны альбом». Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку прадзюсар Уладзімір Шаблінскі.

Увосень 2016 года адзначалася 20-годзьдзе «Народнага альбому» – аднаго з найбольш вядомых і ўплывовых беларускіх музычных праектаў.

У праекце (аўтар вершаў – Міхаіл Анемпадыстаў) расказвалася пра жыцьцё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х гадах.

У праекце сьпявалі Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая ды інш.

Песьні «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы» сталі агульнавядомымі.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт