Топ-мэнэджэры «Нафтана» бралі вялізарныя хабары
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.12.2016 17:31
                    
                                 
                
                
                    Намесьніку гендырэктара прызначана пакараньне 12 гадоў пазбаўленьня волі, яго двум памочнікам дзевяць і 7 гадоў пазбаўленьня свабоды.
                
                
                    
                         photo: www.pixabay.com
photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Віцебскі абласны суд прыгаварыў да 12 гадоў пазбаўлення волі былога намесніка гендырэктара «Нафтана» за атрыманьне хабару на суму 99 тысяч эўра.
На лаве падсудных апынуліся таксама 51-гадовы начальнік упраўленьня вытворча-тэхнічнай камплектацыі і 38-гадовы начальнік аддзела камплектацыі. Усе трое прызнаныя вінаватымі ў атрыманьні хабараў, перавышэньні і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, адзначана на сайце суду.
Карупцыйная схема зводзілася да таго, што яны атрымлівалі “адкаты” за абсталяваньне, якое закуплялі для «Нафтана». Кантракты заключалі не з тымі, хто прапанаваў выгадную цану, а з тымі, хто мог "падзякаваць" начальству.
Прадпрыемства пацярпела шкоду ў 3,4 млн эўра. Абвінавачаныя аддалі амаль 2,5 млн эўра.
naviny.by/БелаПАН/яс