Logo Polskiego Radia
Print

Velcom пабудуе першую ў Беларусі сетку для „інтэрнэту рэчаў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.01.2017 16:17
Мабільны апэратар гатовы пачаць будаваньне новай сеткі ўжо сёлета.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мабільны апэратар velcom працуе над стварэньнем першай у Беларусі сеткі для інтэрнэту рэчаў (IoT — Internet of Things). Новая тэхналёгія здольная ня толькі павысіць эфэктыўнасьць кіраваньня гарадзкой інфраструктурай, але й дазволіць карыстальнікам дыстанцыйна кіраваць хатнімі прыладамі, паведамілі ў прэс-службе velcom.

Як растлумачылі спэцыялісты апэратара, для новай сеткі плянуецца задзейнічаць вузкую паласу частот у 200 кГц у тым жа дыяпазоне, які зараз выкарыстоўваецца для GSM-сувязі. „Каб запусьціць новую сетку, не патрэбны нават дадатковы радыёчастотны рэсурс, — дастаткова толькі ажыцьцявіць праграмныя налады базавых станцый пад новую тэхналёгію”, — растлумачылі ў кампаніі.

Апэратар гатовы пачаць будаваньне новай сеткі ўжо сёлета. Пры яе наяўнасьці, для прыкладу, у Менску могуць зьявіцца разумныя паркоўкі: з дапамогай адмысловай праграмы вадзіцель зможа даведацца, ці ёсьць вольныя месцы на паркоўцы, на якім узроўні яны знаходзіцца, і ў выпадку неабходнасьці забраніраваць месца.

У будучыні такая сетка магла б дапамагчы й звычайным абанэнтам: ужо цяпер прапрацоўваюцца варыянты ўкараненьня інтэлектуальных лічыльнікаў электрычнасьці, газу, вады, сыстэм кіраваньня ахоўнай і пажарнай сыгналізацыяй, сыстэмы прасочваньня аўтамабіляў, свойскіх жывёл і прадметаў, элемэнтаў інфраструктуры „разумнага горада”.

Новая сетка, як чакаецца, па ўзроўні пранікненьня ў 50 разоў можа перавысіць магчымасьці GSM-сувязі.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт