Рух «За Свабоду» пачаў бараніць “дармаедаў”
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.01.2017 17:23
Арганізацыя прапануе юрыдычную дапамогу тым, хто трапіў у дзяржаўны сьпіс “непрацуючых асобаў”.
Улады Беларусі на падставе адмысловага дэкрэту змушаюць людзей без працы плаціць збор за “дармаедзтва”. Гэта падатак за няўдзел у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў.
Згаданы дэкрэт рух “За Свабоду” назваў абсурдам, маўляў нідзе ў Эўропе няма падобных мераў, якія прымяняюць да беспрацоўных. Беларускія ўлады ніяк ня могуць прызнаць, што адсутнасьць працы -- гэта не віна, а бяда чалавека, зазначыў старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.
«Мы гатовыя дапамагчы тым, хто хоча пазмагацца з дзяржавай і давесьці справу да Камітэта па правах чалавека», — заявіў Губарэвіч.
Юрысты Руху «За Свабоду» прапануюць дапамогу пры падрыхтоўцы скаргі ў падатковую і пракуратуру, а таксама пры разглядзе справы іншымі судовымі інстанцыямі.
Паводле Рух "За Свабоду"/юл