Logo Polskiego Radia
Print

Менск: стаўкі адзінага падатку для ІП і фізычных асоб вырасьлі на 12%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.01.2017 13:27
Апошні раз у Менску стаўкі адзінага падатку павышаліся ў сакавіку 2016 году — у сярэднім на 15%.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску стаўкі адзінага падатку для ІП і фізычных асоб павялічваюцца ў сярэднім на 12%. Адпаведнае рашэньне Мінгарсавета было зацьверджанае яшчэ 21 сьнежня 2016 году на сэсіі Мінгарсавета. 19 студзеня яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і, такім чынам, набыло моц.

Стаўкі адзінага падатку ў розьнічным гандлі нехарчовымі таварамі вырасьлі на 8-11 рублёў, у грамадзкім харчаваньні — на 15 рублёў, пры аказаньні цырульных паслуг — на 10 рублёў. Рэпэтытарам давядзецца плаціць больш на 4 рублі(да 34), таксістам — на 17 (да 160), фатографам (акрамя відэаздымкі падзей) — на 11 (да 103) і г.д.

Неабходнасьць павысіць стаўку адзінага падатку чыноўнікі тлумачаць тым, што больш за 45% дзеючых у сталіцы ставак не адпавядаюць вызначаным у Падатковым кодэксе на 2017 год.

Апошні раз у Менску стаўкі адзінага падатку зь індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асоб павышаліся 29 сакавіка 2016 году — у сярэднім на 15%.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт