У Менск прыехаў прэмʼер Сэрбіі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
26.01.2017 10:18
Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Андрэем Кабяковым.
Сьцяг Сэрбііpixabay.com
У Менск прыехаў прэмʼер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч. Кіраўнік сэрбскага ўрада прабудзе ў беларускай сталіцы два дні – 26 і 27 студзеня, перадае інфармагенцтва БелаПАН.
Як паведамляе прэс-служба сэрбскага ўраду, Вучыч сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і прэмʼер-міністрам Андрэем Кабяковым, «з якім ён будзе прысутнічаць на падпісаньні шэрагу двухбаковых пагадненьняў».
Прэмʼер-міністар Сэрбіі таксама сустрэнецца з кіраўнікамі абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу Беларусі – Уладзімірам Андрэйчанкам і Міхаілам Мясніковічам.
Аляксандар Вучыч плянуе наведаць МАЗ, МТЗ, храм Усіх Сьвятых і музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўскласьці вянок да манумэнта Перамогі.
Два тыдні таму Мінск наведаў міністар абароны Сэрбіі Зоран Джорджэвіч. Як праінфармавала Міністэрства абароны Беларусі, адбылася яго сустрэча з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым.
Naviny.by/ап