Logo Polskiego Radia
Print

Прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч затрыманы КДБ

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 26.01.2017 11:55
Бізнэсмэн і публіцыст затрыманы на 72 гадзіны, тэрмін утрыманьня пад вартай можа быць падоўжаны.
Аляксандар Кныровіч. Фота: myfin.byАляксандар Кныровіч. Фота: myfin.bymyfin.by

Затрыманы вядомы беларускі прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч. Пра гэта паведаміла Эўрапейскае радыё для Беларусі. Цяпер Аляксндар Кныровіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Адзін з сяброў бізнэсмэна заявіў, што ёсьць шанец, што цягам бліжэйшых двух дзён Кныровіч апынецца на волі.

Прадпрымальнік быў затрыманы 25 студзеня, пасьля таго, як ён вярнуўся ў Менск з Жэнэвы. Кныровіч затрыманы на 72 гадзіны, тэрмін утрыманьня пад вартай можа быць падоўжаны.

Аляксандар Кныровіч – адна з самых заўважальных фігураў у беларускім бізнэсе. Ён рэгулярна выступае ў СМІ з крытыкай эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, піша аналітычныя артыкулы для эканамічных мэдыяў. Тры «вострыя» тэксты Кныровіча сталі падставай для блякіроўкі Міністэрствам інфармацыі сайта KYKY.org у чэрвені 2015 года.

Euroradio.fm/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт