Моладзь БНФ: Забараніць Жырыноўскаму ўезд у РБ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.02.2017 15:27
Уладзмер Жырыноўскі пасягае на тэрытарыяльную цэласнасьць Рэспублікі Беларусь.
Photo: pixabay.com
Моладзь БНФ просіць МУС РБ даць прававую адзнаку выказваньням Жырыноўскага, а таксама патрабуе забараніць яму ўезд на тэрыторыю РБ.
У сродках масавай інфармацыі прагучала заява дэпутата дзярждумы Ў.Жырыноўскага, якая пасягае на тэрытарыяльную цэласнасць РБ: "Што хоча Лукашэнка? Асобную дзяржаву, але цэны няхай будуць унутрырасейскімі. Зь якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы".
Актывіст Моладзі БНФ зь Берасьця Максім Солад зьвярнуўся ў МУС РБ з патрабаваньнем даць прававую адзнаку выказваньням Жырыноўскага, а таксама разглядзець пытаньне аб забароне ўезда расейскага палітыка ў Рэспубліку Беларусь.
Прэс-служба Моладзі БНФ