Беларусь і ЗША дамовіліся пра супрацы ў сфэры кібербясьпекі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.02.2017 14:40
                    
                                 
                
                
                    Асаблівая ўвага была зьвернутая на злачынствы ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Пэрспэктывы далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва ў галіне праваахоўнай дзейнасьці абмеркавалі 7 лютага міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч і павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі.
Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, кіраўнік міліцэйскага ведамства адзначыў, што краіна выступае за ўмацаваньне двухбаковага ўзаемадзеяньня з праваахоўнымі органамі ЗША па ўсіх пытаньнях, што ўяўляюць узаемную цікавасьць. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра супрацьдзеяньне тэрарызму, экстрэмізму, легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, незаконнай міграцыі, карупцыі.
На думку ўдзельнікаў сустрэчы, асаблівай увагі ў сучасных умовах патрабуе інтэнсыфікацыя беларуска-амэрыканскага супрацоўніцтва па барацьбе са злачынствамі ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій, а таксама забесьпячэньні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасьці.
euroradio.fm/аз