Узровень самагубстваў у Менску вырас у паўтара раза
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.02.2017 13:49
Падвысіўся таксама ўзровень сьмяротнасьці немаўлят, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
pixabay.com/CC0
Узровень самагубстваў у Менску вырас у паўтара раза. Падвысіўся таксама ўзровень сьмяротнасьці немаўлят — такую інфармацыю паведаміў міністар аховы здароўя Валер Малашка.
Зьвесткі былі агучаныя падчас выступу міністра на гадавой калегіі камітэту па ахове здароўя Менскага гарвыканкаму 17 лютага.
Зa 9 месяцаў 2016 году колькасьць самагубстваў у сталіцы павялічылася на 51,9% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2015.
Паказьнік сьмерці немаўлят у Менску летась перавышаў агульны ў краіне і складаў 3,2 выпадку на адну тысячу народжаных жывымі.
Павелічэньне сьмяротнасьці немаўлят ёсьць трывожным сыгналам, заяўляе Малашка. Паводле міністра, праблема знаходзіцца на ўзроўні ўчастковага гінэколяга й пэдыятра.
belapan.com/svaboda.org/аз