Logo Polskiego Radia
Print

Забудоўшчык паабяцаў актывістам сысьці з пляцоўкі ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2017 14:01
Пасьля гэтага актывісты гатовыя зьвярнуць лягер абаронцаў Курапатаў каля будпляцоўкі.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Цяперашні забудоўшчык ня будзе ўзводзіць бізнэс-цэнтар на вуліцы Мірашнічэнкі — праз дарогу ад Курапатаў. Пра гэта TUT.BY распавёў лідар „Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч пасьля сустрэчы зь кіраўніцтвам кампаніі-заказчыка „Белрэканструкцыя” Ігарам Анішчанкам.

„Яны нас пераканалі, што не зьбіраюцца там нічога будаваць і сыходзяць”, — распавёў падрабязнасьці сустрэчы Дашкевіч. Паводле яго, сёньня й заўтра рабочыя будуць вывозіць з пляцоўкі ўсе матэрыялы й тэхніку, а ў панядзелак прыбяруць плот.

„Нам распавялі, што ў панядзелак яны будуць зараўніваць ляндшафт. Яны афармляюць дамову зь „Зяленбудам”, каб тыя прыйшлі й аднавілі пляцоўку”, - распавёў падрабязнасьці сустрэчы Дашкевіч.

Пасьля гэтага актывісты гатовыя зьвярнуць лягер абаронцаў Курапатаў каля будпляцоўкі.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт