Праваабаронцы: Мы можам стаць сьведкамі новай хвалі рэпрэсій у Беларусі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.03.2017 15:36
Праваабаронцы занепакоеныя рэакцыяй уладаў на актыўны ўдзел грамадзян у маршах супраць Дэкрэта №3.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька
Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч мяркуе, што пакуль што рана рабіць высновы аб новых тэндэнцыях, але верагодна, што ў вельмі хуткім часе эпоха мяккіх практык, якая назіралася ў краіне з моманту вызваленьня палітвязьняў у жніўні 2015 года, скончыцца.
«Нам бы хацелася, каб улады праявілі палітычную мудрасьць, гнуткасьць у гэтай сытуацыі, адмянілі дэкрэт, які зьяўляецца абсалютна бессэнсоўным і, я б сказаў, нават глупым. Але я вельмі баюся, што ўлады могуць прыняць больш простае для іх рашэньне, паколькі за ўсе гэтыя 20 з лішнім гадоў яны добра навучыліся «блякіраваць і расьсякаць». Таму бліжэйшым часам, я баюся, што мы можам стаць сьведкамі пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і распачынаньнем новай хвалі рэпрэсій», – кажа праваабаронца.
Вясна/ав