Logo Polskiego Radia
Print

Баранавічы: складзеныя пратаколы на ўдзельнікаў пратэсту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2017 14:21
Акцыя праціўнікаў дэкрэту „Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства” прайшла 26 лютага.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

У Баранавічах міліцыя склала пратаколы на пяцёх удзельнікаў акцыі супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 „Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства”, якая прайшла ў Баранавічах 26 лютага.

Як сказаў мясцовы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Чарнавус, 7 сакавіка пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў склалі на яго, яго бацьку Мікалая Чарнавуса, а таксама Міхаіла Стрэльчыка, Барыса Шырынгу й яшчэ аднаго ўдзельніка, прозьвішча якога ён ня ведае.

Дата разгляду адміністрацыйных спраў пакуль не вядомая.

„Ня буду казаць за ўсіх, але мяне з бацькам гэтым не запалохаць. Мы працягнем дабівацца адмены дадзенага антыканстытуцыйнага дэкрэту”, — сказаў Чарнавус-малодшы.

Ён нагадаў, што ў Баранавічах 26 лютага на плошчы Леніна ў акцыі супраць дэкрэту № 3 узяло ўдзел каля 300 чалавек. На мітынгу выступіў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыю, галоўнае патрабаваньне якой - адмяніць дэкрэт.

svaboda.org/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт