У Беларусі прыраўняюць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.03.2017 09:56
Прадугледжана ўвядзеньне аднодькавых норм і правілаў на абарот і спажываньне.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю паведамілі, што згодна з праектам абноўленага дэкрэта №28 у Беларусі электронныя цыгарэты плянуецца прыраўнаваць да тытунёвых вырабаў.
«Асноўнай мэтай праекта абноўленага дэкрэта зьяўляецца далейшае абмежаваньне даступнасьці тытунёвых вырабаў, электронных сыстэм курэньня, вадкасьцяў для іх, а таксама стварэньне ўмоў для абароны здароўя грамадзян ад узьдзеяньня навакольнага тытунёвага дыму. Прадугледжана распаўсюджваньне на электронныя сыстэмы норм і правілаў, якія дзейнічаюць у дачыненьні да абароту і спажываньня тытунёвых вырабаў», – адзначылі ў міністэрстве.
naviny.by/БелТА/яс