Лідара берасьцейскага «Маршу недармаедаў» пасадзілі на 5 сутак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        10.03.2017 11:07
                    
                                 
                
                
                    У судзе Бярозаўскага раёна 9 сакавіка разглядалі адразу тры адміністратыўныя справы супраць Аляксандра Кабанава.
                
                
                    
                         Аляксандaр Кабанаўкрыніца: nn.by
Аляксандaр Кабанаўкрыніца: nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         У судзе Бярозаўскага раёна 9 сакавіка разглядалі адразу тры адміністратыўныя справы супраць Аляксандра Кабанава, фэрмэра, які ўзначальваў акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3 у Берасьці.
Дзьве справы былі зьвязаныя з пратэстамі: ён нібыта парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, а таксама лаяўся матам.
Пра выпадак з лаянкай сам фэрмэр распавядаў, што яго справакавалі — раніцай каля яго дома нейкі мужчына пачаў патрабаваць у яго цыгарэту, пасьля грошы, а затым сам аблаяў. Па словах Кабанава, той жа мужчына і напісаў заяву ў міліцыю, гэта быў правакатар. Сьведкамі выступілі міліцыянты, што сядзелі раніцай у машыне ля дома фэрмэра.
Акрамя таго, непасрэдна 9 сакавіка высьветлілася, што разгледзяць яшчэ адну справу. Раней Кабанаў не зьявіўся ў суд па павестцы.
Судзьдзя Натальля Вакульчык вырашыла, што Аляксандр Кабанаў вінаваты толькі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Вакульчык асудзіла фэрмэра на 5 сутак. Ён быў узяты пад варту ў залі суда.
Такім чынам, Аляксандр Кабанаў не зможа ўзяць удзел ні ў адным з «Маршаў недармаедаў», якія маюць прайсьці ў суботу і нядзелю ў раённых гарадах, у тым ліку ў Пінску.
nn.by/яс