Logo Polskiego Radia
Print

Апэратара „Белсату” нечакана вызвалілі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 11:45
Раней на Алеся Любенчука склалі пратакол і зьбіраліся везьці на Акрэсьціна.
Photo: belsat.eu

Апэратара „Белсату” раптоўна вызвалілі
Раней на Алеся Любенчука склалі пратакол і зьбіраліся везьці на Акрэсьціна.
На апэратара „Белсату” склалі пратакол і зьбіраліся везьці на Акрэсьціна, але раптоўна вызвалілі. Аляксандра Любенчука затрымалі падчас вобшуку ў офісе тэлеканала на вуліцы Кастрычніцкая ў Менску. Ён пасьпеў крыкнуць калегам, што яго павязуць у Першамайскі РУУС. У РАУСе журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін.
У выніку стала вядома, што ў Першамайскім РУУСе на апэратара тэлеканала „Белсат” склалі праткол за нецэнзурную лаянку. Быццам бы Аляксандр Любенчук брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленьні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП).
Алеся Любенчука ўжо зьбіраліся везьці на Акрэсьціна, але а 19 гадзіне раптоўна вызвалілі зь міліцыі. Калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі.
baj.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт