Гісторыкі просяць Лукашэнку памяняць умовы конкурсу для помніка ў Курапатах
У звароце ўказваецца на шэраг прычынаў, якія ствараюць няроўныя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе.
Памяняць умовы й тэрміны конкурсу для помніка ў Курапатах прапаноўвае Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры. Адпаведны зварот яно накіравала на імя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў Савет міністраў і Міністэрства культуры.
Гэты дакумэнт абнародаваў у сацсетках старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.
У звароце ўказваецца на шэраг прычынаў, якія ствараюць няроўныя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе. Асноўная прычына — патрабаваньне па выкананьні генпляна мэмарыяльнага знака на геападаснове маштабам 1:500. Але гэты тапаграфічны матэрыял „зьяўляецца дакумэнтам для службовага выкарыстаньня, што аўтаматычна закрывае ўдзел для творцаў і творчых калектываў, якія ня маюць магчымасьці гэтыя матэрыялы атрымаць”, гаворыцца ў звароце.
Таксама ўказваецца на непразрыстаць прыняцьця рашэньняў конкурсным журы й на тое, што склад журы дагэтуль не абнародаваны.
У сувязі з гэтым Таварыства аховы помнікаў прапаноўвае адмяніць загад Мінкульта й Палажэньне аб парадку арганізацыі й правядзеньня конкурсу эскізных праектаў памятнага знака „Курапаты”. Замест гэтага прапаноўваецца абвясьціць конкурс паўторна й з новымі тэрмінамі. А ў новым палажэньні аб конкурсе прапаноўваецца прадаставіць зарэгістраваным удзельнікам падставовыя матэрыялы — у прыватнасьці геападаснову маштабам 1:500 для выкананьня генпляна.
euroradio.fm/аз