Віталя Рымашэўскага ў чарговы раз будуць судзіць за акцыі пратэсту
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.04.2017 17:25
На працягу красавіка Рымашэўскі ўжо неаднаразова падвяргаўся судам па адміністрацыйных справах.
Віталь Рымашэўскі на акцыі пратэсту ў Маладэчне. Фота: "Наша Ніва"nn.by
Сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі ў чарговы раз выкліканы ў суд за правядзеньне акцый пратэсту.
У дачыненьні да Рымашэўскага распачата справа па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Слуханьне справы прызначана на 29 красавіка ў судзе Савецкага раёна Менска, пачатак пасяджэньня – у 16.30.
На працягу красавіка Рымашэўскі ўжо неаднаразова падвяргаўся судам па адміністрацыйных справах. 4 красавіка яго аштрафавалі на 45 базавых велічыняў (1035 рублёў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» у Менску. 5 красавіка палітык быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў 24 лютага, а 12-га – на 40 базавых велічынь за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Бабруйску 26 лютага.
Да гэтага Рымашэўскі адседзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі супраць дэкрэта аб "дармаедзтве" ў Маладзечне 10 сакавіка.
naviny.by/яс