Logo Polskiego Radia
Print

Алега Ларычава асудзілі на пяць сутак арышту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.04.2017 16:19
Такі прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня, якая была ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША.
Алег ЛарычаўАлег Ларычаўeuroradio.fm

Каардынатара суполкі вулічных мастакоў Signal project Алега Ларычава асудзілі на пяць сутак арышту. Такі прысуд вынесла судзьдзя Цэнтральнага суда Менска Вікторыя Шабуня 28 красавіка.

Ларычава судзілі па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве — нібыта ён лаяўся матам і парушаў грамадзкі парадак. Сам хлопец кажа, што ўвечары 26 красавіка толькі выйшаў з піцэрыі, калі яго ўжо чакалі два амапаўцы і мікрааўтобус.

Хлопец прасіў каб у судзе паглядзелі запіс з відэакамэры АМАПАўца, які затрымліваў яго. Аднак было абвешчана, што запісу няма, бо ў відэакамэры села батарэйка сілкаваньня.

Дарэчы, судзьдзя Вікторыя Шабуня была ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША, але потым была выключаная з яго — падчас пацяпленьня адносінаў паміж краінамі. Тым ня менш Шабуня працягвае выносіць палітычныя прысуды. Напрыклад, нядаўна яна прысудзіла праваабаронцу Таццяну Равяка да штрафу — таксама нібыта за публічную лаянку матам. Таксама яна судзіла ўдзельнікаў сакавіцкіх "Маршаў недармаедаў".

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт