Logo Polskiego Radia
Print

Тэатры з Расеі, Украіны, Польшчы выступяць на фэстывалі ў Гомелі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.05.2017 17:11
16-19 траўня ў горадзе над Сожам пройдуць „Славянскія тэатральныя сустрэчы”.
Photo: pixabyw.com

Міжведамасная рабочая група праверыць бясьпеку БелАЭС
Нацыянальны даклад па гэтай справе група павінна падрыхтаваць да 31 жніўня 2017 году.
Па даручэньні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова Міжведамасная рабочая група падрыхтуе нацыянальны даклад аб мэтавай пераацэнцы бясьпекі Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамілі ў прэс-службе ўрада Беларусі.
Міжведамасная рабочая група, якую ўзначаліла начальнік Дэпартамэнта па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Вольга Лугоўская, павінна падрыхтаваць даклад да 31 жніўня 2017 году.
Пры неабходнасьці група можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да ўдзелу ў працы кіраўнікоў і спэцыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня й іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі.
Каардынацыя работы па выкананьні распараджэньня ўскладзена на міністра па надзвычайных сытуацыях Уладзіміра Вашчанку.
belta.by/аз

У міжнародным фэстывалі „Славянскія тэатральныя сустрэчы”, які пройдзе ў Гомелі 16-19 траўня, прымуць удзел тэатры зь Беларусі, Расеі, Украіны й Польшчы. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Ўладзімір Ступінскі.

У горад над Сожам прыедуць артысты Чарнігаўскага музычна-драматычнага тэатра, Наўгародзкага акадэмічнага тэатра (Вялікі Ноўгарад, Расея), тэатра Nicoli (Кракаў, Польшча), тэатра горада Стэрлітамак (Рэспубліка Башкортастан, РФ) і Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача.

У склад журы ў фэстывалю ўвойдуць заслужаныя майстры тэатральнага мастацтва з Беларусі, Расеі і Ўкраіны. У гэтым годзе форум пройдзе пад дэвізам „Тэатр – будучаму”.

„Акцэнт будзе зроблены на пастаноўкі, створаныя маладымі аўтарскімі калектывамі, артыстамі, рэжысёрамі, мастакамі, а таксама маючыя мэтавую накіраванасьць для маладой глядацкай аўдыторыі”, - расказаў Уладзімір Ступінскі. У праграме форуму - сем спэктакляў.

Фэстываль „Славянскія тэатральныя сустрэчы” вырас з садружнасьці вядучых тэатраў Чарнігаўскай, Гомельскай і Бранскай абласьцей і ўпершыню адбыўся ў 1989 годзе. За апошні час ён значна пашырыў свае межы за кошт уключэньня ў фэстывальны рух вядучых тэатраў блізкага й далёкага замежжа. Яго мэта - творчае аб'яднаньне тэатральных калектываў, умацаваньне традыцый і разьвіцьцё новых тэндэнцый беларускага тэатра, знаёмства гледачоў з шэдэўрамі сусьветнай і нацыянальнай мастацкай спадчыны. Ён арыентаваны на аднаўленьне агульнай тэатральнай прасторы.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт