Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч гатовая аплаціць даўгі па камуналцы інваліду з Гомеля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.05.2017 17:02
Інваліда з Гомеля Натальлю Васіленка пагражаюць выселіць на вуліцу.
screen shot/radyjo.net

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч гатовая аплаціць даўгі па камуналцы інваліду з Гомеля Натальлі Васіленцы, якую пагражаюць выселіць на вуліцу.

Пра гэта паведаміў БелаПАН грамадзкі актывіст Уладзімір Кацора, які размаўляў зь пісьменьніцай. Сама Алексіевіч зараз знаходзіцца за мяжой.

«Я два гады ўжо спрабую арганізаваць сустрэчу нобэлеўскай ляўрэаткі з гамельчукамі, і таму знаходжуся ў кантакце са Сьвятланай Алексіевіч, – распавёў Кацора. – Яна даведалася са СМІ аб праблемах Натальлі Васіленкі й гатовая ёй дапамагчы, толькі прасіла ўдакладніць дэталі – суму запазычанасьці, нумар рахунку й гэтак далей. Зараз пісьменьніца ў адʼезьдзе, але да канца месяца вернецца ў Беларусь».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт