Logo Polskiego Radia
Print

Журналіста «Белсата» судзяць за матэрыял, які ня выйшаў у эфір

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 11:47
Рэха Дня Волі для журналістаў тэлеканалу чуваць і ў траўні.
Photo: belsat.eu

Журналіста «Белсата» судзяць за матэрыял, які ня выйшаў у эфір
Рэха Дня Волі для журналістаў «Белсата» чуваць і ў траўні. Новымі штрафамі за супрацоўніцтва з «Белсатам» пакаралі журналістаў Паўла Мажэйку і Сяргея Русецкага.
Суды адбыліся сынхронна ў Горадні і Віцебску. «Максымальнае асьвятленьне самых гарачых падзей выклікае такую рэакцыю. Гэта штраф «Белсату», а ня мне», – упэўнены Павел Мажэйка.
«Абсурднасьць у тым, што матэрыял, які я зьбіраў, ня выйшаў у эфір, так як менскія падзеі «перабілі» віцебскія і таму абсалютны абсурд, але гадзіну мы гулялі ў судзе», – адзначыў Русецкі.
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пастанавіў аштрафаваць журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам», на Br 460 рублёў. Справу разглядала судзьдзя Алеся Жарыкава. Сяргея Русецкага абвінавацілі ў тым, што ён працуе на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі і 25 сакавіка, падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску, незаконна зьбіраў і распаўсюджваў мэдыя-прадукцыю.
Аналягічнае абвінавачаньне прадʼяўлена Паўлу Мажэйку. Яго прысудзілі да Br 529 рублёў штрафу, пастанову агучыла судзьдзя Ленінскага раёна Горадні Пятрова. Доказамі па адміністрацыйнай справе паслужылі здымкі з «Твітэра» журналіста.
Belsat.eu

Новымі штрафамі за супрацоўніцтва з «Белсатам» пакаралі журналістаў Паўла Мажэйку і Сяргея Русецкага.

Суды адбыліся сынхронна ў Горадні і Віцебску. «Максымальнае асьвятленьне самых гарачых падзей выклікае такую рэакцыю. Гэта штраф «Белсату», а ня мне», – упэўнены Павел Мажэйка.

«Абсурднасьць у тым, што матэрыял, які я зьбіраў, ня выйшаў у эфір, так як менскія падзеі «перабілі» віцебскія і таму абсалютны абсурд, але гадзіну мы гулялі ў судзе», – адзначыў Русецкі.

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пастанавіў аштрафаваць журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам», на Br 460 рублёў. Справу разглядала судзьдзя Алеся Жарыкава. Сяргея Русецкага абвінавацілі ў тым, што ён працуе на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі і 25 сакавіка, падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску, незаконна зьбіраў і распаўсюджваў мэдыя-прадукцыю.

Аналягічнае абвінавачаньне прадʼяўлена Паўлу Мажэйку. Яго прысудзілі да Br 529 рублёў штрафу, пастанову агучыла судзьдзя Ленінскага раёна Горадні Пятрова. Доказамі па адміністрацыйнай справе паслужылі здымкі з «Твітэра» журналіста.Belsat.eu

Журналіста «Белсата» судзяць за матэрыял, які ня выйшаў у эфірРэха Дня Волі для журналістаў «Белсата» чуваць і ў траўні. Новымі штрафамі за супрацоўніцтва з «Белсатам» пакаралі журналістаў Паўла Мажэйку і Сяргея Русецкага.

Суды адбыліся сынхронна ў Горадні і Віцебску. «Максымальнае асьвятленьне самых гарачых падзей выклікае такую рэакцыю. Гэта штраф «Белсату», а ня мне», – упэўнены Павел Мажэйка.

«Абсурднасьць у тым, што матэрыял, які я зьбіраў, ня выйшаў у эфір, так як менскія падзеі «перабілі» віцебскія і таму абсалютны абсурд, але гадзіну мы гулялі ў судзе», – адзначыў Русецкі.

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пастанавіў аштрафаваць журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам», на Br 460 рублёў. Справу разглядала судзьдзя Алеся Жарыкава. Сяргея Русецкага абвінавацілі ў тым, што ён працуе на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі і 25 сакавіка, падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску, незаконна зьбіраў і распаўсюджваў мэдыя-прадукцыю.

Аналягічнае абвінавачаньне прадʼяўлена Паўлу Мажэйку. Яго прысудзілі да Br 529 рублёў штрафу, пастанову агучыла судзьдзя Ленінскага раёна Горадні Пятрова. Доказамі па адміністрацыйнай справе паслужылі здымкі з «Твітэра» журналіста.

Belsat.eu/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт