Logo Polskiego Radia
Print

Бізнэсовец зробіць помнікі сям’і Васіля Быкава бясплатна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.05.2017 17:00
Пасьля публікацый пра збор сродкаў на помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава адразу знайшліся ахвотныя паставіць помнікі бясплатна.

/

Бізнэсовец зробіць помнікі сям’і Васіля Быкава бясплатна
Пасьля публікацый пра пачатак грамадзкага збору сродкаў на помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава, ініцыятару кампаніі Глебу Лабадзенку патэлефанавалі з прапановай вырабіць іх і ўсталяваць абсалютна бясплатна.
Пра гэта журналіст распавёў Радыё Свабода: «Адгукнуліся новыя людзі, прапаноўвалі ахвяраваньні. Адзін чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён займаецца продажам штучных газонаў, якія цяпер вельмі модныя. І ён гатовы ахвяраваць гэтых газонаў столькі, колькі трэба. А сёньня патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі. У яго там буйная фірма «Гранітны сьвет«, якая з 1991 году займаецца вытворчасьцю помнікаў. Ён сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для Быкавых».
Іван Бакіноўскі прапанаваў Глебу Лабадзенку выбраць помнікі з 700 прапаноў, якія маюцца ў каталёгу ягонай фірмы. Нават усталяваньне помнікаў фірма «Гранітны сьвет» возьме на сябе.
«Але ўжо сабраная пэўная сума – 150 даляраў, – кажа Лабадзенка. – Я ў любым выпадку яе перадам, каб хоць неяк кампэнсаваць іх працу, давоз помнікаў. Новыя грошы я больш зьбіраць ня буду. Шчыра дзякую ўсім, хто ахвяраваў грошы. Я моцна ўражаны, і дзякаваў спадару Бакіноўскаму па тэлефоне. У нас час ня кожны з ходу адгукнецца і такое прапануе».
Помнікі бацькам Васіля Быкава ў Бычках развальваюцца ад старасьці. У ліпені споўніцца роўна год ад сьмерці сястры Васіля Быкава Валянціны Ўладзіміраўны. Глеб Лабадзенка плянуе, што да канца лета ўсе тры помнікі будуць усталяваныя на могілках у Бычках.

Пасьля публікацый пра пачатак грамадзкага збору сродкаў на помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава, ініцыятару кампаніі Глебу Лабадзенку патэлефанавалі з прапановай вырабіць іх і ўсталяваць абсалютна бясплатна.

Пра гэта журналіст распавёў Радыё Свабода: «Адгукнуліся новыя людзі, прапаноўвалі ахвяраваньні. Адзін чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён займаецца продажам штучных газонаў, якія цяпер вельмі модныя. І ён гатовы ахвяраваць гэтых газонаў столькі, колькі трэба. А сёньня патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі. У яго там буйная фірма «Гранітны сьвет», якая з 1991 году займаецца вытворчасьцю помнікаў. Ён сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для Быкавых».

Іван Бакіноўскі прапанаваў Глебу Лабадзенку выбраць помнікі з 700 прапаноў, якія маюцца ў каталёгу ягонай фірмы. Нават усталяваньне помнікаў фірма «Гранітны сьвет» возьме на сябе.

«Але ўжо сабраная пэўная сума – 150 даляраў, – кажа Лабадзенка. – Я ў любым выпадку яе перадам, каб хоць неяк кампэнсаваць іх працу, давоз помнікаў. Новыя грошы я больш зьбіраць ня буду. Шчыра дзякую ўсім, хто ахвяраваў грошы. Я моцна ўражаны, і дзякаваў спадару Бакіноўскаму па тэлефоне. У нас час ня кожны з ходу адгукнецца і такое прапануе».

Помнікі бацькам Васіля Быкава ў Бычках развальваюцца ад старасьці. У ліпені споўніцца роўна год ад сьмерці сястры Васіля Быкава Валянціны Ўладзіміраўны. Глеб Лабадзенка плянуе, што да канца лета ўсе тры помнікі будуць усталяваныя на могілках у Бычках.

Радыё Свабода/ав/фота: профіль на Фэйсбуку Глеба Лабадзенкі

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт