Logo Polskiego Radia
Print

Зьміцер Вайцюшкевіч зладзіў творчую вечарыну на Лідчыне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.05.2017 18:14
Музыка выканаў перад публікай шэраг песень на словы беларускіх паэтаў з розных этапаў сваёй творчасьці.
Зьміцер Вайцюшкевіч з дачкой СтэфаніяйЗьміцер Вайцюшкевіч з дачкой СтэфаніяйAliaksandr Papko/radyjo.net

Зьміцер Вайцюшкевіч зладзіў творчую сустрэчу на Лідчыне. Вечарына праходзіла ў аграсядзібе «Гасьціна», што месьціцца непадалёк ад горада Бярозаўка, дзе нарадзіўся й жыў артыст. Таму й назва імпрэзы насіла назву адной зь яго песень – «Я нарадзіўся тут».

Акрамя сяброў і знаёмых Зьмітра Вайцюшкевіча з роднай яму Лідчыны й Наваградчыны на вечарыну завітала таксама шмат прыхільнікаў яго творчасьці зь Менску й другіх куткоў Беларусі. Музыка выканаў перад публікай шэраг песень на словы беларускіх паэтаў з розных этапаў сваёй творчасьці.

Нагадаем, што супрацоўнікі Лідзкага аддзелу міліцыі напярэдадні канцэрту спрабавалі перашкодзіць яго правядзеньню, у прыватнасьці, выклікалі на размову да сябе гаспадара сядзібы, дзе рыхтавалася імпрэза, і рэкамэндавалі адмовіцца ад яе арганізацыі. Але, нягледзячы ні на што, творчая сустрэча Зьмітра Вайцюшкевіча ў Лідзкім раёне адбылася. Што праўда, пад наглядам міліцыянтаў.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт