Косінец будзе курыраваць «стратэгічныя праекты»
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
01.06.2017 10:39
Стала вядома, чым будзе займацца вядомы чыноўнік, які вярнуўся на дзяржслужбу пасьля паўгадовага перарыву.
wikimedia commons /Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0
Аляксандр Косінец, які прызначаны памочнікам кіраўніка Беларусі, будзе курыраваць рэалізацыю стратэгічных праектаў - паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.
Сярод асноўных функцыяў чыноўніка, які вярнуўся на дзяржаўную службу пасьля 6-месячнага перарыву – кантроль за рэалізацыяй стратэгічных праектаў у адпаведнасьці з даручэньнямі кіраўніка дзяржавы, а таксама маніторынг выкананьня Нацыянальнай акадэміяй навук праграмаў навуковых дасьледаваньняў. Памочнік таксама ўпаўнаважаны ўносіць кіраўніку дзяржавы прапановы, «накіраваныя на эфэктыўную рэалізацыю стратэгічных праектаў».
belta.by/ап