Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы заклікаюць ААН прадоўжыць мандат спэцдакладчыка па Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.06.2017 17:05
Валянцін Стэфановіч і Ганна Герасімава ў Жэневе праінфармавалі пра сытуацыю ў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Юрыст закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч і дырэктар Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Ганна Герасімава з 30 мая па 1 чэрвеня правялі сустрэчы з дэлегатамі шэрагу краін — членаў Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе, падчас якіх праінфармавалі іх пра сытуацыю ў краіне.

"Падчас сустрэч мы даносілі сваю пазіцыю, што для краіны неабходна прадоўжыць мандат спэцдакладчыка. Сытуацыя ў Беларусі, на жаль, не палепшылася, а нават значна пагоршылася на працягу сакавіка—мая гэтага года. І ўлады вярнуліся да больш жорсткіх формаў рэпрэсій у дачыненьні да грамадзян", — адзначыў Стэфановіч.

На думку Герасімавай, мандат спэцдакладчыка, першапачаткова заснаваны як часовы, фактычна зьяўляецца адзіным інструмэнтам міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавекі у Беларусі.

Мандат спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі быў заснаваны Саветам па правах чалавека ААН у ліпені 2012 года, а затым штогод прадаўжаўся, нягледзячы на нэгатыўную рэакцыю беларускіх уладаў. Увесь гэты час афіцыйны Менск адмаўляецца ад супрацоўніцтва са спэцдакладчыкам Міклашам Харасьці, бо лічыць праблему з правамі чалавека ў Беларусі надуманай.

14 чэрвеня на чарговай сэсіі Савета ААН па правах чалавека будзе прадстаўлены новы даклад Харасьці, пасьля чаго пройдзе галасаваньне аб прадаўжэнні мандата.

spring96.org/БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт