Памёр сын Лідзіі Ярмошынай
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.06.2017 14:01
Сьмерць адваката пацьвердзіла вартая даверу крыніца ў Рэспубліканскай калегіі.
Фота з фэйсбука Аляксея Ярмошына/nn.by
Памёр сын Лідзіі Ярмошынай
Сьмерць адваката пацьвердзіла вартая даверу крыніца ў Рэспубліканскай калегіі.
На 40-м годзе жыцьця памёр Аляксей Ярмошын, адзіны сын старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, паведаміла „Наша Ніва”. Сьмерць адваката пацьвердзіла вартая даверу крыніца ў Рэспубліканскай калегіі.
Аляксей Ярмошын меўся сустракацца з кліентам, але тэлефон адваката не адказваў.
Апошнім часам ён працаваў у Менскай абласной спэцыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2, а раней як намесьнік пракурора Фрунзенскага раёна Менска.
Па словах Лідзіі Ярмошынай, сям’і й дзяцей у Аляксея не было.
Бацька адваката, Дзьмітрый Ярмошын, жыве ў Калінінградзе. Адносінаў з сынам ён амаль не падтрымліваў.
nn.by/аз