Logo Polskiego Radia
Print

Супраць намесьніка «Народнай грамады» спынілі справу аб масавых беспарадкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.06.2017 15:20
Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, які зьмяшчаў паведамленьне аб гэтым.
pixabay.com

Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

3 красавіка паплечнік Мікалая Статкевіча і ягоны намесьнік у кіраўніцтве партыяй «Народная грамада» Сяргей Кулініч выйшаў на волю зь СІЗА.

Паводле Мікалая Статкевіча, у кватэры Сяргея Кулініча ён хаваўся напярэдадні Дня Волі.

Раней паведамленьні аб спыненьні аналягічнай справы атрымалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт