На Гомельшчыне кухаркі абкрадалі дзіцячы летнік
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.06.2017 15:56
Жанчыны вынесьлі прадукты на агульную суму больш 300 рублёў.
pixabay.com
На Гомельшчыне затрымалі дзьвюх кухарак, якія выносілі з дзіцячага летніку торбы з харчамі
Кухаркі, якія працавалі ў дзіцячым лягеры «Сядзельнікі», выносілі пасьля зьмены кіляграмы прадуктаў.
Сярод выкрадзенага – амаль 15 кіляграмаў ялавічыны і 10 кіляграмаў сьвініны, масла, малако, сьмятана, маянэз, арэхі, чарнасьліў, агуркі, макароны, яйкі, хлеб ды іншае. Агульная сума прадуктаў – больш 300 рублёў.
Іх затрымалі падчас рэйду супрацоўнікі Мазырскага аддзелу аховы.
За дробны крадзеж у дачыненьні да 24-гадовай і 44-гадовай жанчын складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
belsat.eu/яс