Загінулы пад Менскам мужчына атрымаў сэртыфікат на скачок у падарунак
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.06.2017 13:33
Індывідуальны прадпрымальнік („Ropejumping Team Crank”), які арганізаваў скачок – затрыманы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Загінулы пад Менскам мужчына атрымаў сэртыфікат на скачок у падарунак
Індывідуальны прадпрымальнік („Ropejumping Team Crank”), які арганізаваў скачок – затрыманы.
Загінулы пад Мінскам пасьля скачка з 70-мэтровай трубы мужчына ня быў прафэсійным роўпджампэрам. Ён атрымаў сэртыфікат на скачок у падарунак. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
Як інфармавала Эўрарадыё, трагічнае здарэньне адбылося ў пасёлку Сосны 18 чэрвеня. 27-гадовы мужчына скакаў з трубы кацельнай, зь нейкай прычыны страхоўка не спрацавала й ён загінуў.
Праводзіцца расьсьледаваньне. Індывідуальны прадпрымальнік (“Ropejumping Team Crank”), які арганізаваў скачок і адказваў
за бясьпеку, затрыманы. Распачатая крымінальная справа, прызначаныя экспэртызы.
euroradio.fm/аз
Загінулы пад Мeнскам пасьля скачка з 70-мэтровай трубы мужчына ня быў прафэсійным роўпджампэрам. Ён атрымаў сэртыфікат на скачок у падарунак. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
Як інфармавала Эўрарадыё, трагічнае здарэньне адбылося ў пасёлку Сосны 18 чэрвеня. 27-гадовы мужчына скакаў з трубы кацельнай, зь нейкай прычыны страхоўка не спрацавала й ён загінуў.
Праводзіцца расьсьледаваньне. Індывідуальны прадпрымальнік (“Ropejumping Team Crank”), які арганізаваў скачок і адказваў за бясьпеку, затрыманы. Распачатая крымінальная справа, прызначаныя экспэртызы.
euroradio.fm/аз