Logo Polskiego Radia
Print

Справа „за зьнявагу прэзыдэнта” супраць Шарэндаў спыненая

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2017 14:27
Яна была заведзеная за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, зьневажала кіраўніка дзяржавы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Справа „за зьнявагу прэзыдэнта” супраць Шарэндаў спыненая
Яна была заведзеная за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, зьневажала кіраўніка дзяржавы.
Актывіст грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго й жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.
У дакумэнце за подпісам сьледчага, маёра юстыцыі Э.А. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да Андрэя Шарэнды й ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены перасьлед па крымінальнай справе”.
Крымінальная справа супраць сужэнцаў была заведзеная за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, „цынічна зьневажала” кіраўніка дзяржавы.
Раней Андрэй Шарэнда выказваў меркаваньне, што сумняецца, што справа дойдзе да суду.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт