Летува абвінаваціла Беларусь у парушэньні паветранай прасторы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.06.2017 15:56
У сувязі з інцыдэнтам у чацвер будзе ўручана нота часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Летуве.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by
Мінабароны Летувы заяўляе, што беларускі цывільны самалёт «Ан-2» парушыў паветраную прастору летувіскай дзяржавы.
Інцыдэнт адбыўся ў сераду. Самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Летувы ў 14.03-14.07 і ў 14.14-14.17. Парушэньне зафіксавана сродкамі назіраньня за паветранай прасторай ВПС Летувы і візуальна.
У сувязі з незаконным перасячэньнем дзяржаўнай мяжы Служба аховы дзяржмяжы Летувы пачала дасудовае расьсьледаваньне. У сувязі з інцыдэнтам у чацвер будзе ўручана нота часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Летуве, паведамляе DELFI.
У Міністэрстве транспарту і камунікацыяў Беларусі заявілі, што пакуль не атрымалі афіцыйнай інфармацыі аб інцыдэнце з АН-2 на мяжы з Летувой.
belsat.eu/яс