У Шклове маці асуджанага абвясьціла галадоўку ля сьцен калёніі
Жанчына лічыць, што яе сына незаконна трымаюць у штрафным ізалятары.
Ксенія Кавалёва, сына якой за парушэньне рэжыму адправілі ў штрафны ізалятар, абвясьціла галадоўку і заявіла, што будзе сядзець ля сьцен калёніі, пакуль адміністрацыя не прадставіць адказ, за што пакараны асуджаны.
«19 чэрвеня я прыехала да начальніка калёніі, спрабавала высьветліць, чаму майго сына адправілі ў штрафны ізалятар, – распавяла Кавалёва. – Ён растлумачыў, што прычына ў парушэньні рэжыму – нібыта сын пасьля адбою быў не на сваім месцы. Аднак ад іншых асуджаных мне вядома, што на самой справе супрацоўнікі калёніі прыйшлі з праверкай, ператрэсьлі сумкі асуджаных, там нешта не адпавядала вопісу, пасьля гэтага некалькі чалавек забралі ў ШІЗА».
Жанчына лічыць пакараньне неправамерным. «Я бачылася з сынам 26 сакавіка. У яго не было ніякіх скаргаў. Казаў, усё нармальна. У яго было нават дзьве пахвалы, – адзначае маці асуджанага. – А зараз на яго вешаюць парушэньні. Мы хочам выйсьці па УДВ. Вядома, я абураная».
Па словах суразмоўніцы, яе сын другі год адбывае пакараньне. Ён асуджаны за жорсткае забойства (ч. 2 арт. 139 КК), суд прысудзіў яго да 16 гадоў пазбаўленьня волі.
«23 чэрвеня мне патэлефанавала маці аднаго з асуджаных, які выйшаў з ШІЗА. Яна перадала, каб я рабіла што заўгодна, таму што там такія ўмовы, што сын можа проста ня выйсьці, – тлумачыць Ксенія Кавалёва. – У пачатку года адзін са зьняволеных павесіўся ў штрафным ізалятары. На днях стала вядома, што тры чалавекі спрабавалі зьбегчы з ВК-17. На тэрыторыі калёніі адбываюцца незразумелыя падпалы. Асуджаныя такім чынам паказваюць, што ня згодныя з дзеяньнямі адміністрацыі».
Па словах маці, у ШІЗА зьняволеныя патрабавалі прыезду пракурора, каб паведаміць яму аб парушэньнях у калёніі. Ксенія Кавалёва была на прыёме ў пракуратуры горада Шклова ў Ірыны Алданавай і прасіла выехаць у ВК для апытаньня асуджаных. «Але пракурор адмовілася выяжджаць у калёнію, спаслаўшыся на адсутнасьць канкрэтных фактаў», – патлумачыла маці асуджанага.
26 чэрвеня Кавалёва зноў прыехала ў Шклоў. Яна адправіла зварот у пракуратуру, Дэпартамэнт выкананьня пакараньня і начальніку ВК-17.
«Я хачу зразумець, чаму майго сына караюць, – кажа яна. – І чаму яму прызначылі дадатковыя дні ў ШІЗА. Я асьцерагаюся за яго жыцьцё».
Па словах жанчыны, ёй паабяцалі даць пісьмовы адказ на звароты. Але яна вырашыла, што будзе сядзець ля сьцен калёніі, пакуль не разгледзяць яе заяву.
«Я ўсіх апавясьціла, што буду трымаць галадоўку, што буду сядзець пад калёніяй, – падкрэсьліла Кавалёва. – Іншага шляху ў мяне няма. Многія бацькі незадаволеныя сапраўды гэтак жа, як і я, але яны баяцца змагацца».
Па словах суразмоўніцы, ёй вядома пра выпадкі, калі асуджаныя паскардзіліся начальніку Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў на парушэньні ў ВК-17. «Пасьля гэтага ўсіх незадаволеных адправілі ў ШІЗА», – кажа Кавалёва.
.....
Ксенія Кавалёва, сына якой за парушэньне рэжыму адправілі ў штрафны ізалятар, абвясьціла галадоўку і заявіла, што будзе сядзець ля сьцен калёніі, пакуль адміністрацыя не прадставіць адказ, за што пакараны асуджаны.
«19 чэрвеня я прыехала да начальніка калёніі, спрабавала высьветліць, чаму майго сына адправілі ў штрафны ізалятар, – распавяла Кавалёва. – Ён растлумачыў, што прычына ў парушэньні рэжыму – нібыта сын пасьля адбою быў не на сваім месцы. Аднак ад іншых асуджаных мне вядома, што на самой справе супрацоўнікі калёніі прыйшлі з праверкай, ператрэсьлі сумкі асуджаных, там нешта не адпавядала вопісу, пасьля гэтага некалькі чалавек забралі ў ШІЗА».
Жанчына лічыць пакараньне неправамерным. «Я бачылася з сынам 26 сакавіка. У яго не было ніякіх скаргаў. Казаў, усё нармальна. У яго было нават дзьве пахвалы, – адзначае маці асуджанага. – А зараз на яго вешаюць парушэньні. Мы хочам выйсьці па УДВ. Вядома, я абураная».
Па словах суразмоўніцы, яе сын другі год адбывае пакараньне. Ён асуджаны за жорсткае забойства (ч. 2 арт. 139 КК), суд прысудзіў яго да 16 гадоў пазбаўленьня волі.
«23 чэрвеня мне патэлефанавала маці аднаго з асуджаных, які выйшаў з ШІЗА. Яна перадала, каб я рабіла што заўгодна, таму што там такія ўмовы, што сын можа проста ня выйсьці, – тлумачыць Ксенія Кавалёва. – У пачатку года адзін са зьняволеных павесіўся ў штрафным ізалятары. На днях стала вядома, што тры чалавекі спрабавалі зьбегчы з ВК-17. На тэрыторыі калёніі адбываюцца незразумелыя падпалы. Асуджаныя такім чынам паказваюць, што ня згодныя з дзеяньнямі адміністрацыі».
Па словах маці, у ШІЗА зьняволеныя патрабавалі прыезду пракурора, каб паведаміць яму аб парушэньнях у калёніі. Ксенія Кавалёва была на прыёме ў пракуратуры горада Шклова ў Ірыны Алданавай і прасіла выехаць у ВК для апытаньня асуджаных. «Але пракурор адмовілася выяжджаць у калёнію, спаслаўшыся на адсутнасьць канкрэтных фактаў», – патлумачыла маці асуджанага.
26 чэрвеня Кавалёва зноў прыехала ў Шклоў. Яна адправіла зварот у пракуратуру, Дэпартамэнт выкананьня пакараньня і начальніку ВК-17.«Я хачу зразумець, чаму майго сына караюць, – кажа яна. – І чаму яму прызначылі дадатковыя дні ў ШІЗА. Я асьцерагаюся за яго жыцьцё».

naviny.by/ав