Logo Polskiego Radia
Print

БРСМ раздае нованароджаным беларусам вышыванкі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.06.2017 19:14
Напярэдадні Дня Рэспублікі праўладны саюз моладзі ладзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванкі».
Фота: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзіФота: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзіbrsm.by

Малышам, якія нарадзіліся напярэдадні Дня Рэспублікі, актывісты БРСМ дораць распашонкі або кашулькі з традыцыйным арнамэнтам. Праўладны саюз моладзі праводзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванкі». Вопратку ўручаюць малышам ва ўсіх рэгіёнах краіны – паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

У Менску ў 3-й гарадзкой клінічнай бальніцы малышам падарылі маленькіх памераў «вышымайкі», а ў Віцебску й Полацку – распашонкі з арнамэнтам.

kp.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт