Logo Polskiego Radia
Print

Справа аб масавых беспарадках ня спыненая

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 07:09
Праваабаронцы выказваюць занепакоенасьць гэтым фактам.
Валянцін СтэфановічВалянцін СтэфановічPhoto: www.spring96.org

Справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, узбуджаная па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса напярэдадні Дня Волі, ня спыненая. Спынены перасьлед фігурантаў гэтай справы, аднак папярэдняе сьледзтва працягваецца. Праваабаронцы «Вясны» атрымалі адпаведнае дакумэнтальнае пацьверджаньне й выказваюць занепакоенасьць з гэтай нагоды.

Нечаканы факт юрысты Праваабарончага цэнтра «Вясна» высьветлілі падчас працы па падрыхтоўцы іскавых заяў аб спагнаньні маральнай шкоды за незаконнае ўтрыманьне пад вартай для фігурантаў справы, крымінальны перасьлед у дачыненьні да якіх быў спынены.

У прыватнасьці, з такой заявай у КДБ зьвяртаўся Сяргей Кунцэвіч, і на мінулым тыдні ён атрымаў адказ са Сьледчага камітэта, куды была перанакіраваная яго заява. З гэтага адказу вынікае, што крымінальная справа ня спынена, вядзецца папярэдняе сьледзтва.

Паводле ПЦ "Вясна"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт