Генпракуратура прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасьці міністра культуры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.07.2017 16:03
                    
                                 
                
                
                    Міністэрства не спагнала адлічэньняў за выкарыстаньні абʼектаў гісторыка-культурнай спадчыны прадпрымальнікамі.
                
                
                    
                         Мірскі замакфота: Я.Іванюк
Мірскі замакфота: Я.Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         Генэральнай пракуратурай праведзена праверка выкананьня заканадаўства, якое рэгулюе  парадак ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці пры выкарыстаньні  абʼектаў гісторыка-культурнай спадчыны, адзначаецца ў паведамленьні  ведамства.
У ходзе праверкі было выяўлена, што патрабаваньні  заканадаўства ў поўнай меры не выконваліся, у тым ліку з прычыны  неналежнага кантролю з боку кіраўніцтва Міністэрства культуры і мясцовых  выканаўчых камітэтаў, адказных за яго рэалізацыю.
Нярэдка на фасадах гісторыка-культурных абʼектаў былі змантаваныя трубы, выцяжкі, прамысловыя кандыцыянеры, а на дахах – антэна-фідэрныя прылады электрасувязі кампаній, апэратараў сотавай сувязі. Аналіз  сытуацыі паказаў, што адлічэньні ў выглядзе кампэнсацыі насілі адзінкавы  характар і не былі зьвязаны з рэалізацыяй норм заканадаўства.
Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнуты міністар культуры Рэспублікі Беларусь.
Праведзены мерапрыемствы па ўстанаўленьні і ўліку субʼектаў гаспадараньня, дзейнасьць якіх аказвае непасрэднае ўзьдзеяньне на абʼекты гісторыі і культуры (у цяперашні час – больш за 2 тыс. плацельшчыкаў).
nn.by/яс