Новы раўнд дыялёгу па правах чалавека ў Беларусі адбыўся ў Бруселі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Vasil Sadouski
                        
                        21.07.2017 18:25
                    
                                 
                
                
                    У сталіцу Бэльгіі прыехалі прадстаўнікі беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, Міністэрства юстыцыі ды грамадзкіх арганізацыяў.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain/CC0
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         Чарговы (чацьвёрты па ліку) раўнд дыялёгу па правах чалавека ў Беларусі адбыўся ў Бруселі. Пра гэта паведамляе прадстаўніцтва Эўразьвязу ў краіне. У сталіцу Бэльгіі прыехалі прадстаўнікі беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, Міністэрства юстыцыі ды грамадзкіх арганізацыяў.
Дэлегацыю ад ЭЗ узначаліў кіруючы дырэктар па Эўропе ды Цэнтральнай Азіі Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Томас Майр Хартынг. Сярод тэмаў, што закранулі ўдзельнікі спатканьня – свабода выражэньня думкі, выбарчых правоў, сьмяротнае пакараньне, рэформа пэнітэнцыярнай сыстэмы, а таксама гендэрная роўнасьць ды барацьба з гвалтам у сям’і.
Брусэль высока ацаніў уклад арганізацыяў грамадзкай супольнасьці ў разьвіцьцё палітычнай, сацыяльнай і культурнай сфэраў. Паведамляецца, што наступны раўнд дыялёгу, прысьвечанага правам чалавека ў Беларусі, адбудзецца ў будучым годзе.
св/naviny.by