Logo Polskiego Radia
Print

Рада Эўропы й ЭЗ заклікалі Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2017 16:49
Генэральны сакратар Рады Эўропы таксама заклікаў улады зьмякчыць ужо вынесеныя сьмяротныя прысуды.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Рада Эўропы й ЭЗ заклікалі Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня
Генсэк Рады Эўропы таксама заклікаў улады зьмякчыць ужо вынесеныя сьмяротныя прысуды.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Яглянд глыбока занепакоены вынясеньнем двух новых сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Рады Эўропы.
„Я ізноў выказваю нашае расчараваньне й смутак з нагоды таго, што Беларусь працягвае ўжываць гэтую нечалавечую й несправядлівую меру, якая цалкам супярэчыць эўрапейскім каштоўнасьцям”, - сказаў Торб'ёрн Яглянд і заклікаў улады Беларусі тэрмінова ўстанавіць мараторый на прымяненьне вышэйшай меры пакараньня ў якасьці першага кроку да яе поўнай забароны.
Прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Мая Качыянчыч заявіла, што Эўразьвяз выступае катэгарычна супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня, якое ідзе насуперак заяўленай гатоўнасьці Беларусі супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю.
Магілёўскі абласны суд 21 ліпеня прысудзіў да сьмяротнага пакараньня двух з чатырох фігурантаў справы „чорных рыэлтараў” - Ігара Гершанкова й Сямёна Беражнога. Яшчэ два фігуранты асуджаныя на доўгія тэрміны зьняволеньня: Тацьцяна Гершанкова - на 24 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці; Барыс Калесьнікаў - на 22 гады й адзін месяц калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
belapan.com/spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт