Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве - прэзэнтацыя кнігі «Сусьветная спадчына Францыска Скарыны»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 12:11
  • Сусьветная спадчына Францыска Скарыны.mp3
500 гадоў таму – 6 жніўня 1517 года – у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга – Псалтыр.
фота: Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве

Прэзэнтацыя кнігі «Сусьветная спадчына Францыска Скарыны» адбудзецца 3 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. 500 гадоў таму – 6 жніўня 1517 года – у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга – Псалтыр. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданьню, якое разьвівалася ў цеснай сувязі з эўрапейскім і ўсходнеславянскім.
Унікальная кніга «Сусьветная спадчына Францыска Скарыны», выдадзеная па заказу Міністэрства інфармацыі Беларусі выдавецтвам «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», прымеркаваная да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. Багата ілюстраванае выданьне выйшла ў сэрыі «Энцыкляпэдыя рарытэтаў» на трох мовах – беларускай, рускай і ангельскай.
Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданьні наглядна прадстаўлена кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёньня зьяўляецца нацыянальным здабыткам і зьберагаецца ў кніжных і музэйных сходах многіх краін сьвету – Беларусі, Расеі, Украіны, Нямеччыны, Даніі, Польшчы, Летувы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.
Кніга «Сусьветная спадчына Францыска Скарыны» атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу краін – удзельніц СНД «Мастацтва кнігі – 2017», Гран-пры Эўразійскай міжнароднай кніжнай выставы Eurasian Book Fair 2017.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт