Logo Polskiego Radia
Print

Менская міліцыя ладзіць незвычайны распродаж

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 03.08.2017 17:32
Новых уладальнікаў шукаюць для УАЗаў, «Жыгулёў» і нават аўтазаку зь, няма сумневаў, багатай гісторыяй.
Аўтазак ГАЗ 3309Аўтазак ГАЗ 3309Фота з афіцыйнай старонкі ГУУС Менгарвыканкаму вКонтакте

Менская міліцыя ладзіць незвычайны распродаж. Новых уладальнікаў шукаюць для УАЗаў, «Жыгулёў» і нават аўтазаку зь, няма сумневаў, багатай гісторыяй. Інфармацыя пра гэта разьмешчаная на афіцыйнай старонцы ГУУС Менгарвыканкаму ў Твітэры. У сталічнай міліцыі сваю ідэю патлумачылі тым, што зараз аўтапарк цалкам укамплектаваны сучаснай тэхнікай, якая адпавядае ўсім патрабаваньням органаў унутраных справаў. У ім застаецца й тэхніка, якая адслужыла сваё і ўжо ня можа выкарыстоўвацца міліцыяй.

Разам з тым, такі транспарт выдатна пасуе для тых, хто займаецца паляваньнем ці рыбалкай. Вядома, стан не ідэальны, але пасьля пэўнага касмэтычнага рамонту ды замены некаторых дэталяў гэтыя машыны яшчэ доўга будуць служыць сваім новым уладальнікам, адзначаюць прадстаўнікі ведамства.

Адзначым, самы танны аўтамабіль, які трапіў у сьпіс – ВАЗ 2114 2005 году выпуску, за які просяць 895 рублёў 70 капеек. Даражэй за ўсё ацанілі аўтазак ГАЗ 3309, выпушчаны ў 2006. Ён каштуе 16,5 тысячаў беларускіх рублёў.

св/interfax.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт