Logo Polskiego Radia
Print

Канапацкай зрэзалі заробак за выезд без згоды Адміністрацыі прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.08.2017 16:43
Дэпутатка патлумачыла, што яе хвалююць не заробак, а спробы абмежаваць яе права выказваць альтэрнатыўнае меркаваньне.
Ганна КанапацкаяГанна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Апазіыцыйнай дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганьне Канапацкай у табэль уліку працоўнага часу за чэрвень не ўключылі два дні. У гэты час яна выяжджала з краіны без дазволу Адміністрацыі прэзыдэнта.

У камэнтары tut.by дэпутатка патлумачыла, што яе хвалююць не заробак за два страчаныя дні, а спробы такім чынам абмежаваць яе права выказваць альтэрнатыўнае меркаваньне.

27-28 чэрвеня прадстаўніца АГП была ў Брусэлі на сустрэчы ў Эўрапарлямэнце.

Канапацкая напісала запыт у сакратарыят Палаты прадстаўнікоў, каб даведацца, чаму ёй не залічылі два працоўныя дні. Старшыня камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў прапанаваў ёй напісаць тлумачальную, на што Канапацкая адказала адмовай.

«Тады ён яшчэ сказаў, што гэта не яго рашэнне. І што калі я сама еду, то я нясу сваё меркаваньне, а не меркаваньне Палаты», – дадала дэпутатка.

«Справа не ў двух днях заробку, для мяне гэтыя грошы вялікай ролі не адыгрываюць. А справа ў тым, што ніхто не разумее, як і што павінен рабіць дэпутат. Я хачу памяняць сытуацыю і каб памянялася мысьленьне: калі ёсьць апазыцыйны дэпутат, у яго ёсьць права казаць меркаваньне, адрознае ад пункту погляду Палаты. Гэта нармальна, гэта і ёсьць плюралізм меркаваньняў, і гэта добра для Беларусі», – тлумачыць апазыцыйная дэпутатка.

Euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт