Logo Polskiego Radia
Print

Севярынец напісаў заяву на БТ за «Званок сябру»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2017 09:01
Заява тычыцца распаўсюду асабістай таямніцы ў фільме, паказаным на тэлеканале «Беларусь-1».
На першым пляне - Павел Севярынец, на другім - Мікалай СтаткевічНа першым пляне - Павел Севярынец, на другім - Мікалай Статкевічfoto: bchd.info

Севярынец напісаў заяву на БТ за «Званок сябру»
Сустаршыня БХД Павал Севярынец накіраваў у пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску заявы аб распаўсюдзе асабістай таямніцы ў фільме «Званок сябру» дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1», перадае «Вясна».
У перадачы, піша Севярынец, былі распаўсюджаныя зьвесткі пра ягоную тэлефонную размову зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Гэта ён лічыць парушэньнем закону аб СМІ і артыкула 28 Канстытуцыі Беларусі (які гарантуе кожнаму права на абарону ад супрацьпраўнага ўмяшаньня ў прыватнае жыцьцё і таямніцу перапіскі і тэлефанаваньняў) і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Севярынец просіць пракуратуру і СК правесьці праверку і выявіць асобаў, вінаватых у парушэньні ягонага права на таямніцу асабістага жыцьця.
Гэта далёка ня першы выпадак праслухоўваньня беларускіх палітыкаў і нават ня першы — калі размовы палітыкаў дэманстраваліся на дзяржаўнай тэлевізіі. Паводле беларускіх законаў, КДБ можа легальна слухаць любыя тэлефонныя размовы любога чалавека ў краіне. Санкцыю на гэта можна атрымаць як ад пракурора, так і ад старшыні КДБ або Сьледчага камітэту (іншымі словамі, КДБ і СК могуць самі сабе дазволіць праслухоўваньне).
У канцы ліпеня на дзяржаўную ТВ — тэлеканал АНТ — падаў у суд Вячаслаў Касінераў, якога ў сюжэце АНТ вядоўца і начальнік менскай міліцыі называлі вінаватым да прызнаньня ягонай віны судом і якому «прыпісалі» тры эпізоды з крымінальнай адказнасьцю за псаваньне маёмасьці (насамрэч гэта было на той момант аднойчы).

Сустаршыня БХД Павал Севярынец накіраваў у пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску заявы аб распаўсюдзе асабістай таямніцы ў фільме «Званок сябру» дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1», перадае «Вясна».

У перадачы, піша Севярынец, былі распаўсюджаныя зьвесткі пра ягоную тэлефонную размову зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Гэта ён лічыць парушэньнем закону аб СМІ і артыкула 28 Канстытуцыі Беларусі (які гарантуе кожнаму права на абарону ад супрацьпраўнага ўмяшаньня ў прыватнае жыцьцё і таямніцу перапіскі і тэлефанаваньняў) і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Севярынец просіць пракуратуру і СК правесьці праверку і выявіць асобаў, вінаватых у парушэньні ягонага права на таямніцу асабістага жыцьця.Гэта далёка ня першы выпадак праслухоўваньня беларускіх палітыкаў і нават ня першы — калі размовы палітыкаў дэманстраваліся на дзяржаўнай тэлевізіі. Паводле беларускіх законаў, КДБ можа легальна слухаць любыя тэлефонныя размовы любога чалавека ў краіне. Санкцыю на гэта можна атрымаць як ад пракурора, так і ад старшыні КДБ або Сьледчага камітэту (іншымі словамі, КДБ і СК могуць самі сабе дазволіць праслухоўваньне).

У канцы ліпеня на дзяржаўную ТВ — тэлеканал АНТ — падаў у суд Вячаслаў Касінераў, якога ў сюжэце АНТ вядоўца і начальнік менскай міліцыі называлі вінаватым да прызнаньня ягонай віны судом і якому «прыпісалі» тры эпізоды з крымінальнай адказнасьцю за псаваньне маёмасьці (насамрэч гэта было на той момант аднойчы).

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт