Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар Польшчы тлумачыць сэнс закона аб забароне прапаганды камунізму

Polskie Radio
Jolanta Śmiałowska 22.08.2017 15:52
Пасол кажа, што галоўнай мэтай гэтага закона зьяўляецца сымбалічны разрыў з таталітарным рэжымам.
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад ПаўлікБылы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы

"Польшча заўсёды з належнай павагай і клопатам ставіцца да магіл усіх загінуўшых салдат, незалежна ад іх нацыянальнасьці", – піша пасол Польшчы ў Беларусі ў артыкуле для газэты «СБ Беларусь сегодня».

Конрад Паўлік тлумачыць беларускім чытачам сэнс польскага закона, які забараняе прапаганду камунізму або любы іншы таталітарны рэжым. Пасол кажа, што галоўнай мэтай гэтага закона зьяўляецца сымбалічны разрыў з таталітарным рэжымам, які прынёс шмат ахвяр і пакуты як польскаму так і суседнім народам. Закон не распаўсюджваецца на могілкі і іншыя месцы пахаваньня савецкіх салдат. "Такім чынам, задачай дакумэнта не зьяўляецца апаганьваньне памяці салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях на польскай зямлі".

Польскі дыплямат адзначае, што сымболіка помнікаў, будынкаў падчас спэцыяльнай працэдуры будзе разгледжана Інстытутам нацыянальнай памяці, ці яна праслаўляе камунізм. Толькі тады можа быць прынятае рашэньне аб іх разбурэньні.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт