Logo Polskiego Radia
Print

Беларусам загадалі раўняцца на Tesla

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 13:25
Лукашэнка пратэставаў апошнюю мадэль амэрыканскага электрамабіля і даручыў узяць яго за ўзор.
Foto: pixabay.com/CC0

Разьвіцьцю беларускага аўтамабілебудаваньня была прысьвечана нарада ў кіраўніка дзяржавы, на якой прысутнічалі: дарадца прэзыдэнта Аляксандр Косінец, міністар прамысловасьці Віталь Воўк, старшыня Прэзыдыюма НАН Уладзімір Гусакоў, а таксама непасрэдныя распрацоўшчыкі айчынных электракараў.

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што ўвесь сьвет сёньня разьвівае напрамак электрамабіляў, а амэрыканцы нават стварылі супэраўтамабіль - Tesla. Электрамабіль амэрыканскага канцэрну яму прадставілі для тэставаньня, і кіраўнік дзяржавы вельмі высока ацаніў яго тэхнічныя характарыстыкі й дынаміку. Стартуе як касьмічны карабель, ідэальна трымае дарогу, адзначыў Лукашэнка.

Потым дадаў, што менавіта гэты аўтамабіль айчынныя распрацоўшчыкі павінны выкарыстоўваць у якасьці ўзору, да якога неабходна імкнуцца. Лукашэнка распавёў, што нядаўна падрабязна азнаёміўся і зь беларускім электракарам на базе Geely. «Выглядае прыстойна», але да ўзроўню Tesla яшчэ далёка, прагучаў прэзыдэнцкі вэрдыкт.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт