Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцу Натальлю Гарачку пакаралі трыма суткамі арышту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2017 15:58
Жанчыну судзілі за лаянку матам падчас затрыманьня на палігоне пад Барысавам.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Паводле прысуду судзьдзі Сяргея Герасімовіча, жанчына лаялася матам падчас затрыманьня на палігоне пад Барысавам.

1 верасьня Натальля Гарачка прыехала адведаць сына Івана, які праходзіць тэрміновую службу і цяпер знаходзіцца на ваенным палігоне пад Барысавам. Там разьмешчана частка падразьдзяленьняў, задзейнічаных у вайсковых вучэньнях «Захад-2017». Паводле слоў жанчыны, спачатку яе затрымалі расейскія вайскоўцы, а затым перадалі беларускім. Апошнія, зь ейных словаў, ужывалі да яе фізычную сілу, на руках засталіся сінякі.

Суд праігнараваў сьведчаньні жанчыны, паверыўшы словам сьведак абвінавачаньня — беларускім вайскоўцам.

Пасьля затрыманьня Натальля Гарачка знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрыманьня Барысава, а таму сёньня ўвечары мае выйсьці на волю.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт