Logo Polskiego Radia
Print

Журналістку выклікаюць у міліцыю за асьвятленьне сустрэчы з Алексіевіч

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2017 13:44
Ейныя калегі перакананы, што перасьлед журналістаў каардынуецца на рэспубліканскім узроўні.
youtube.com/screen

Журналістку выклікаюць у міліцыю за асьвятленьне сустрэчы з Алексіевіч
Ейныя калегі перакананы, што перасьлед журналістаў каардынуецца на рэспубліканскім узроўні.
Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю за асьвятленьне сустрэчы гомельцаў са Святланай Алексіевіч. У дачыненьні да сябра „Беларускай асацыяцыі журналістаў” і карэспандэнткі газэты „Новы Час” Марыны Драбышэўскай распачатая адміністрацыйная справа за незаконны выраб інфармацыі.
Калега Марыны Драбышэўскай з газэты „Новы Час” Яўген Меркіс перакананы, што перасьлед журналістаў каардынуецца на рэспубліканскім узроўні.
„На яе завялі справу за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. За тое, што што яна асьвятляла прыезд нобэлеўскай ляўрэаткі ад Беларусі Святланы Алексіевіч у Гомель. Гэта адбылося яшчэ 12 жніўня, але чамусьці толькі цяпер, як па ўказцы, падобныя выклікі ў органы ўнутраных спраў атрымалі ня толькі гомельскія журналісты, але й журналісты ў іншых гарадах”, - нагадвае Меркіс.
Журналіст-фрылянсер з Гомеля Марына Драбышэўская сёлета атрымала пракурорскае папярэджаньне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. 1 траўня яе затрымлівала міліцыя пасьля санкцыянаванай уладамі акцыі.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт