Logo Polskiego Radia
Print

Некалькі машын загарэлася ў нядзелю на польска-беларускай мяжы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.09.2017 16:07
Пакуль няма дакладнай інфармацыі пра тое, што стала прычынай узгараньня машын.
radyjo.net

Некалькі машын загарэлася ў нядзелю на польска-беларускай мяжы. Здарэньне мела месца ў пункце пропуску «Тарэспаль – Берасьце» з польскага боку. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

З боку беларускіх памежнікаў ніякіх затрымак у працы не было, афармленьне грамадзян і транспарту адбывалася ў штатным рэжыме. Пакуль няма дакладнай інфармацыі пра тое, што стала прычынай узгараньня машын. Няма таксама іншых падрабязнасьцей інцыдэнту. Беларускі бок адразу выказаў гатоўнасьць аказаць неабходную дапамогу польскаму боку.

белта/рацыя/вс

здымае мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт