Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутат: Абмяркоўваць забарону сьмяротнага пакараньня ў парлямэнце заўчасна

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 13.09.2017 17:55
Палата прадстаўнікоў можа не падтрымаць мараторый, упэўнены старшыня камісіі па правах чалавека Андрэй Навумовіч.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Выносіць пытаньне аб забароне сьмяротнага пакараньня на галасаваньне ў парлямэнце заўчасна. Палата прадстаўнікоў можа не падтрымаць мараторый, упэўнены дэпутат ніжняй палаты, старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.

Такую заяву ён зрабіў у сераду ў Горадні падчас візыту міжнародных экспэртаў. Група спэцыялістаў наведала Беларусь, каб ацаніць, наколькі добра грамадзтва інфармаванае аб праблеме. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міжнароднай кааліцыі супраць сьмяротнага пакараньня, дыпляматы, а таксама юрысты ды навукоўцы. Паводле гасьцей, самы рэальны спосаб адмяніць расстрэл у Беларусі – гэта менавіта ўвядзеньне мараторыю праз галасаваньне ў парлямэнце.

У сваю чаргу, дэпутат Навумовіч лічыць, што спачатку трэба правесьці работу з насельніцтвам, паколькі вялікая частка беларусаў пакуль застаецца ў баку ад праблемы. Каб выправіць сытуацыю, у бліжэйшыя месяцы ў рэгіёнах краіны пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі будуць ладзіць сустрэчы міжнародных экспэртаў з мясцовымі ўладамі, дэпутатамі, студэнтамі ды грамадзкасьцю.

naviny.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт