Спэцдакладчык ААН дадаткова праінфармаваны аб узмацненьні ціску на адвакатаў у Беларусі
Праваабарончы цэнтар «Вясна» дадаткова праінфармаваў спэцыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН па пытаньні аб незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў спадарыню Моніку Пінта пра апошнія падзеі зьвязаныя з ціскам на адвакатаў у Беларусі.
«Асуджаючы любое неапраўданае ўмяшальніцтва органаў выканаўчай улады ў дзейнасьць адвакатуры, мы адначасова зьвяртаем увагу на той факт, што адна з адвакатаў, якая будзе пазбаўленая ліцэнзіі па выніках атэстацыі – Ганна Бахціна, мае шматгадовы стаж пасьпяховай працы юрыстам, вядомая сваім удзелам у абароне на сьледзтве і ў судах абвінавачаных па палітычна матываваных справах. Двое адвакатаў з тых, каму трэба будзе паўторная атэстацыя, таксама зьяўляюцца дасьведчанымі і высокаадукаванымі юрыстамі і вядомыя абаронай грамадзянскіх і палітычных актывістаў. Гэтыя вынікі першага этапу атэстацыі адвакатаў пацьвердзілі прагнозы праваабаронцаў, якія сьцьвярджалі аб магчымым выкарыстаньні такога мэханізму ўмяшаньня ў дзейнасьць адвакатуры для аказаньня ціску на адвакатаў і на арганізацыі адвакатаў», – гаворыцца ў паведамленьні праваабаронцаў.
Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна», 12 верасьня 2017 года адбылося першае пасяджэньне Кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дзе пазачарговай атэстацыі былі падвергнуты ня менш дваццаці аднаго адваката, з ліку якіх ня менш за двое адвакатаў былі прызнаны не адпавядаючымі займаемай пасадзе па прычыне недастатковай кваліфікацыі, тры адвакаты прызнаныя часткова не адпавядаючымі такім патрабаваньням. Гэтыя тры адвакаты будуць падвергнутыя паўторнай атэстацыі праз паўгода.
Праваабаронцы просяць спэцдакладчыка ААН у тэрміновым парадку заклікаць улады Беларусі ўстрымацца ад далейшага ўмяшаньня ў дзейнасьць калегій адвакатаў, а таксама ўстрымацца ад ціску і рэпрэсій у дачыненьні да асобных адвакатаў.
Нагадаем, 6 верасьня ПЦ «Вясна» зьвярнуўся да Спэцыяльнага дакладчыка па пытаньні аб незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Монікі Пінта з просьбай зьвярнуць пільную ўвагу на сытуацыю з ціскам на адвакатаў у Беларусі, у тэрміновым парадку заклікаць улады Беларусі ўстрымацца ад умяшальніцтва ў дзейнасьць калегій адвакатаў, а таксама ўстрымацца ад ціску і рэпрэсій у дачыненьні да асобных адвакатаў.

Вясна/ав